Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джон Бэйнэр заклікаў увесьці санкцыі супраць расейскіх банкаў


Джон Бэйнэр
Джон Бэйнэр

Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Джон Бэйнэр занепакоены недастатковым ціскам на Эўразьвяз адносна больш жорсткіх паводзінаў у дачыненьні да Расеі.

Ён заклікаў ўвесьці санкцыі супраць расейскіх банкаў. З такой заявай ён выступіў у інтэрвію тэлеканалу Fox, паведамляе агенцтва Bloomberg.

«Трэба перасьледаваць іх банкі. Я занепакоены, што мы не аказалі дастатковага ціску на эўрапейцаў, каб яны занялі больш жорсткую пазыцыю супраць Расеі. І нашы саюзьнікі ў рэгіёне да сьмерці напалоханыя», — сказаў Бэйнэр.

ЭЗ разглядае магчымасьць увядзеньня новых санкцый адносна энэргетычнага і фінансавага сэктараў расейскай эканомікі. Новае абмеркаваньне прызначана на 12 траўня.

У сувязі з крызысам ва Ўкраіне санкцыі ўжо дзейнічаюць адносна 45 расейцаў і 19 кампаній.

«Тое, як сябе паводзіць Пуцін, робіць сьвет менш бясьпечным, і ,вядома, робіць менш бясьпечнай Эўропу», — адзначыў Бэйнэр.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG