Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрадэпутата Мігальскага не пусьцілі ў Беларусь


Марэк Мігальскі
Марэк Мігальскі

У ноч зь нядзелі на панядзелак эўрадэпутат з Польшчы Марэк Мігальскі разам з двума сваімі супрацоўнікамі спрабаваў уехаць у Беларусь, але беларускія памежнікі забаранілі яму перайсьці мяжу.


Мігальскі паведаміў, што мэтай ягонага візыту было выказаць пратэст супраць знаходжаньня ў турмах беларускіх палітвязьняў і наведаць іх сем’і.

«Мы везьлі кашулькі з партрэтамі Міколы Статкевіча і Алеся Бяляцкага а таксама беларускія сьцягі», паведаміў эўрадэпутат.

На мяжы ў Берасьці яго прымусілі пакінуць цягнік. У транзытнай зоне яму паведамілі, што ягоныя супрацоўнікі могуць ехаць далей, а ён — не. Мігальскі перакананы, што рашэньне прымалі ў Расеі, паведамляе Польскае радыё.

Мігальскі спрабаваў патрапіць у Беларусь бяз візы, карыстаючыся магчымасьцю, якую дае чэмпіянат сьвету па хакеі.

На мінулым тыдні ў Беларусь не пусьцілі двух нарвэскіх палітыкаў, якія хацелі наведаць чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менску, а таксама швэдзкага праваабаронцу Марціна Углу.
XS
SM
MD
LG