Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: 70 працэнтаў жыхароў Данбаса за адзінства Ўкраіны


МЗС Украіны заяўляе, што правядзеньне так званага «рэфэрэндуму» пра самавызначэньне ў Данецкай і Луганскай абласьцях зьяўляецца ня толькі незаконным і нелегітымным, але таксама служыць спробай схаваць рэальныя настроі ў грамадзтве.

У заяве МЗС прыводзяцца вынікі апытаньне грамадзкай думкі ва Ўкраіне, праведзенага ў красавіку дасьледчым цэнтрам Pew Research Center. Згодна з вынікамі апытаньня, 70 адсоткаў насельніцтва ва ўсходніх абласьцях Украіны аддае перавагу жыць у адзінай дзяржаве і толькі 18 адсоткаў падтрымлівае адлучэньне рэгіёну ад Украіны.

Ўкраінскае зьнешнепалітычнае ведамства адзначае, што пераважная большасьць мясцовых жыхароў запалоханыя прарасейскімі ўзброенымі групоўкамі і, баючыся за сваё жыцьцё, ня могуць свабодна выказваць сваё меркаваньне.

«Рэфэрэндум» аб незалежнасьці «Луганскай народнай рэспублікі» адбываўся не на ўсёй тэрыторыі Луганскай вобласьці. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла выканаўца абавязкаў старшыні Луганскай аблдзяржадміністрацыі Ірына Вярыгіна.

Яна таксама абвергла масавую яўку людзей на ўчасткі ў Луганскай вобласьці, спасылаючыся на дадзеныя ад праваахоўнікаў і прадстаўнікоў органаў мясцовага самакіраваньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG