Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна анэкдотаў — 10


Прапануем чарговую падборку анэкдотаў з украінскага інтэрнэту і рунэту, прысьвечаных украінcка-расейскаму канфлікту.

Калі расейцы крычаць: «Фашызм ня пройдзе!», ёсьць адчуваньне, што яны патрабуюць пашырыць вароты.

Калі Цімашэнка вырашыла зьліць Расеі ўсё тыя рэгіёны, якія ня будуць за яе галасаваць, то што ж тады ад Украіны застанецца?

Аптымісты вывучаюць заканадаўства Эўразьвязу, пэсымісты – заканадаўства РФ. Рэалісты вывучаюць аўтамат Калашнікава.

Трэці этап санкцый, уведзеных Захадам супраць Расеі, забараняе Пуціну заяжджаць у захопленыя краіны на белым кані.

Расейскі інтэрнэт лягічней назваць «Шапакляк», а не «Чабурашка» – бо ствараецца на злосьць ўсім.

Учора пайшоў у краму і ачмурэў: цыбуля – па 15 грыўняў, капуста – па 10. Пытаньне да ўраду – гэта мы ўжо ў Эўропе ці будзе яшчэ лепш?

У Савецкага Саюзу і цяперашняй Расеі шмат агульнага. Але самае прыемнае, што ў іх адна і тая ж будучыня.

Украінец расейцу: – Мы ўжо ніколі ня будзем братамі.
– Табе зрабілі апэрацыю па зьмене полу?

Натоўп гопнікаў біў дубінкамі ўдзельнікаў мірнай дэманстрацыі за адзіную краіну зь імі.

У міністра фінансаў Украіны пытаюцца:
– Чаму ў апошні час курс грыўны скача?
– Хто ня скача – той маскаль.

Яцанюк зьвярнуўся да сэпаратыстаў:
Ці вы сядзеце за стол перамоваў, ці проста сядзеце...

Жыхары Крыму пытаюцца ў Пуціна:
– Як жа так, дзе абяцаныя вамі турысты з Расеі?
Нам давялося іх адправіць у Данецк і Луганск.

З расейскіх навінаў: «9 траўня ў Кіеве не абышлося без правакацый. Фашысты Яцанюк і Турчынаў усклалі кветкі да магіл пераможцаў фашызму».

– Што адказала Ўкраіна на зварот Пуціна да сэпаратыстаў Данбасу перанесьці рэфэрэндум?
– Яцанюк папрасіў Пуціна не прадаваць паветра.
– Усё правільна. Продаж паветра ва Ўкраіне – гэта манаполія ўкраінскага ўраду.

Зваротны эфэкт: цяпер ва ўкраінскіх сёлах калярадзкіх жукоў называюць «сэпаратыстамі».

Дзіўна, што ва Ўкраіну прыбыў першы транш МВФ і даляр тут жа падаражэў да 12 грыўняў. Ці ва Ўкраіне ён толькі праездам?

– Пуцін папрасіў прыхільнікаў фэдэралізацыі Данбасу адкласьці рэфэрэндум.
– Чаму папрасіў, а не загадаў?
– Таму што ён таксама зь ветлівых людзей.

У Пуціна пытаюцца:
– Калі вы не кіруеце сэпаратыстамі ў Славянску, чаму па вашаму званку вызвалілі назіральнікаў АБСЭ?
– А я не туды трапіў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG