Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША ўхвалены сэрыйны выпуск біямэханічных пратэзаў


Упраўленьне санітарнага нагляду за якасьцю харчовых прадуктаў і мэдыкамэнтаў ЗША (FDA) ухваліла практычнае выкарыстаньне пратэза рукі чалавека, кіраванага імпульсамі мозгу.

Восем гадоў таму іншае вядомае амэрыканскае агенцтва пэрспэктыўных вайсковых распрацовак DARPA стварыла прататып такой прылады пад назвай DEKA. З тых часоў іншымі дасьледчыкамі было створана нямала падобных пратэзаў.

Гэта першая такая прылада, якая атрымала «дабро» фэдэральных уладаў у ЗША. Практычна гэта азначае, што зараз яно пераходзіць ад стадыі выпрабаваньняў да масавага выпуску і выкарыстаньня ў практычнай мэдыцыне. Сотні тысяч людзей у сьвеце маюць патрэбу ў падобных пратэзах.
XS
SM
MD
LG