Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве адбываюцца выбары прэзыдэнта


Даля Грыбаўскайце

Даля Грыбаўскайце

Сёньня ў Літве праходзяць прэзыдэнцкія выбары, на якіх, як чакаецца, пераможа дзейная кіраўніца дзяржавы Даля Грыбаўскайце.

З 2004 году яна ўзначальвала Ведамства Эўрапейскай камісіі бюджэту і фінансавага плянаваньня.

Падчас перадвыбарнай кампаніі Грыбаўскайце заявіла, што ў выпадку пагрозы нацыянальнай бясьпецы і агрэсіі з боку Расеі, будзе гатовая са зброяй у руках абараняць сваю краіну.

Даля Грыбаўскайце займае пасаду прэзыдэнта Літвы з 2009 году.

На выбарах балятуюцца сем кандыдатаў: сацыял-дэмакрат Зыгмантас Бальчыціс, дзейны прэзыдэнт Даля Грыбаўскайце, прадстаўнік Партыі працы парлямэнтар Артурас Паўлаўскас, парлямэнтар Нагліс Пуцейкіс, прадстаўнік Літоўскага саюзу сялян і зялёных мэр Ігналіны Броніс Ропэ, лідэр Выбарчай акцыі палякаў Літвы эўрапарлямэнтар Вальдэмар Тамашэўскі, мэр Вільні Артурас Зуокас.

Сваіх кандыдатаў на выбарах ня вылучылі тры буйныя парлямэнцкія партыі. Кансэрватары і лібэралы вырашылі падтрымаць Грыбаўскайце, а лідэр «Парадку і справядлівасьці» Раландас Паксас хацеў сам стаць кандыдатам, нягледзячы на тое, што парлямэнт не зьмяніў законы, якія забараняюць яму ўдзельнічаць у выбарах. ГВК не дазволіла Паксасу стаць кандыдатам, таму партыя пазбавілася свайго кандыдата.
XS
SM
MD
LG