Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацьтанкавыя гранаты дастаўляюць тэрарыстам з-за мяжы — мінабароны Ўкраіны


Тэрарысты ў Славянску выкарыстоўваюць супрацьтанкавыя гранаты, якіх няма на ўліку ва Ўзброеных сілаў Украіны, і яны маглі трапіць у рукі прарасейскіх баевікоў толькі з-за мяжы. Такія папярэднія вынікі экспэртных дасьледаваньняў Міністэрства абароны Украіны, аб чым гаворыцца ў паведамленьні на сайце ведамства.

2 траўня адзін з блёкпастоў у паўночна-ўсходняй ўскраіне Славянску і ў ноч з 4 на 5 траўня іншы блёкпост у паўночна-заходняй ўскраіне гэтага горада былі абстраляныя сэпаратыстамі. Яны выкарыстоўвалі стралковую зброю і рэактыўныя супрацьтанкавыя гранаты. Пазьней на месцы вядзеньня страляніны тэрарыстамі паблізу кожнага блёкпаста былі знойдзеныя выкарыстаныя кантэйнеры — пускавыя ўстаноўкі РПГ-26 па адной адзінцы.

Улічваючы нумары РПГ-26 ( 254-1-93, дзе 254 — завод вытворцы, 1 — нумар партыі, 93 — год выпуску), вызначана, што на ўліку ва Ўзброеных сілах Украіны РПГ-26 1993 году выпуску няма, паведамляюць у Мінабароны.

У абаронным ведамстве адзначаюць, што рэактыўныя супрацьтанкавыя гранаты РПГ-26, з дапамогай якіх тэрарысты абстрэльваюць аб’екты, дзе нясуць службу ўкраінскія вайскоўцы, завезеныя ва Ўкраіну з-за мяжы.

Раней міністар замежных справаў Вялікабрытаніі Ўільям Хэйг заявіў, што, паводле эўрапейскіх экспэртаў, на Ўсходзе Ўкраіны дзейнічаюць не проста прарасейскія сілы, а расейскія спэцназаўцы, якія раней гэтаксама ваявалі ў Крыме. Пры гэтым яны прыкрываюцца мясцовым насельніцтвам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG