Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Марыюпалі 7 загінулых, 39 параненых. Абвешчаная жалоба


«У сувязі з трагічнымі падзеямі 9 траўня 2014, якія прывялі да гібелі людзей, у горадзе Марыюпалі 10 траўня 2014 абвешчаны днём жалобы», — паведамляе прэс-служба Марыюпальскай гарадзкой рады ў суботу.

Гарадзкая рада гораду Марыюпалю выказвае шчырыя спачуваньні родным і блізкім загінулых.

У Марыюпалі 9 траўня падчас антытэрарыстычнай апэрацыі загінулі 7 чалавек, 39 атрымалі раненьні.

Міністар унутраных справаў Украіны Арсен Авакаў заяўляў, што 9 траўня падчас спэцапэрацыі ў Марыюпалі забітыя каля 20 тэрарыстаў, чатырох узялі ў палон. Страты сярод супрацоўнікаў МУС — адзін чалавек забіты, пяцёра — параненыя. Па дадзеных Міністэрства абароны Ўкраіны, падчас узброеных сутыкненьняў 9 траўня ў Марыюпалі параненыя восем вайскоўцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG