Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Марыюпалі гарэў будынак гарадзкой рады (відэа)


Будынак Марыюпальскага гарсавету, дзе ноччу ў суботу адбыўся пажар, выгарэў часткова. Пра гэта паведамляе выданьне 0629 са спасылкай на відавочцаў.

Агнём пашкоджаныя толькі асобныя кабінэты зь 1 па 4 паверхі ў правым крыле мэрыі. Інфармацыі аб пацярпелых падчас пажару няма. Таксама ў пятніцу цалкам выгарэлі барыкады, якія прадстаўнікі самабвешчанай ДНР будавалі ля ўваходу ў гарсавет.

Акрамя таго, паводле прэс-службы Нацыянальнай гвардыі Украіны, сілы Нацгвардыі адведзеныя з эпіцэнтру падзеяў, каб не правакаваць яшчэ большую агрэсію ваеўнікоў і дзеля бясьпекі мірных марыюпальцаў.

Падчас учорашніх сутыкненьняў каля будынка гарадзкой управы міліцыі адзін вайсковец загінуў, яшчэ 4 атрымалі агнястрэльныя раненьні, гаворыцца ў паведамленьні.


Акрамя таго, учора ўвечары тэрарысты зьдзейсьнілі падпал Марыюпальскай гарадзкой адміністрацыі, паведамілі ў Нацгвардыі.

Міністар унутраных справаў Украіны Арсен Аваков заяўляў, што 9 мая падчас антытэрарыстычнай апэрацыі ў Марыюпалі забітыя каля 20 тэрарыстаў, чатырох узялі ў палон. Страты сярод супрацоўнікаў МУС — адзін чалавек забіты, пяцёра — параненыя. Па дадзеных Міністэрства абароны Украіны, падчас узброеных сутыкненьняў 9 траўня ў Марыюпалі параненыя восем вайскоўцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG