Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

G7 рыхтуе плян падтрымкі Ўкраіны на выпадак «газавай вайны» з Расеяй


Каб перадухіліць выкарыстаньне энэрганосьбітаў у якасьці палітычнай зброі, краіны G7 рыхтуюць плян падтрымкі Ўкраіны на выпадак, калі ў зімовую пару году Расеі спыніць даставы газу.

Паводле міністра энэргетыкі Вялікабрытаніі Эда Дэйві такі плян могуць падрыхтаваць ўжо да наступнага месяца, піша gordonua. com са спасылкай на Independent.
Таксама паведамляецца, што G7 ўжо прыняў плян па скарачэньні энэргетычнай залежнасьці ад Расіі. На думку Дэйві, заходнія краіны ўсьведамляюць важнасьць «перадухіленьня пагрозы» з боку Крамля.

Сярод плянаў G7 па павелічэньні энэргаэфэктыўнасьці будаўніцтва тэрміналаў для выкарыстаньня звадкаванага газу, пашырэньне сеткі трубаправодаў, а таксама зьняцьце з боку ЗША абмежаваньняў на экспарт сланцавага газу.
«Дывэрсыфікацыя крыніцаў і маршрутаў для выкапнёвых відаў паліва зьяўляецца важнай. Ніводная краіна не павінна залежаць цалкам ад аднаго дастаўцы. Не павінна быць так, што энэргія можа быць выкарыстаная як сродак палітычнага ўзьдзеяньня або пагроза бясьпецы», — упэўненыя на Захадзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG