Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звольнены за Крым рускі прафэсар чытае лекцыі ў Чэхіі


Russia -- Historian Andrei Zubov takes part in an opposition rally dubbed "The Truth March", to defend the freedom of speech and support Russian independent media, in Moscow, April 13, 2014

Russia -- Historian Andrei Zubov takes part in an opposition rally dubbed "The Truth March", to defend the freedom of speech and support Russian independent media, in Moscow, April 13, 2014

Звольнены з Маскоўскага унівэрсытэту за асуджэньне анэксіі Крыму расейскі прафэсар Андрэй Зубаў прыехаў у Чэхію і прачытаў лекцыю для студэнтаў унівэрсытэта імя Масарыка ў Брно.

Унівэрсытэт у Брно — адзін з многіх у Эўропе, якія прапанавалі Зубаву працу.

«Калі крытыка дэмакратычная і заснаваная на павазе да свабодаў, ніхто не павінен губляць працу толькі за тое, што крытыкуе дзяржаву», — сказала прэс-сакратар унівэрсытэту Тэрэза Фойт.


На думку расейскага навукоўца, Украіна сёньня перажывае тое, што прайшла Чэхія пасьля распаду СССР. «Там, дзе сувязь з Савецкім Саюзам ўсё яшчэ моцная, а гэта поўдзень і ўсход Украіны, там дэманстрацыі адбываюцца вакол помніка Леніну», — адзначыў Андрэй Зубаў.

Як паведаміў чэскі тэлеканал ČT24, прафэсар Зубаў выказаў падзяку унівэрсытэту ў Брно за запрашэньне, аднак пакуль ён ня мае намеру пакідаць Расею.


«Мой абавязак — вучыць расейскіх студэнтаў, каб яны сталі па-эўрапейску думаючымі людзьмі з шырокімі гарызонтамі», — заявіў Андрэй Зубаў.


Прафэсар Андрэй Зубаў быў звольнены з працы ў Дзяржаўным інстытуце міжнародных адносін у Маскве за выказанае 24 сакавіка параўнаньне анэксіі Крыму з дзеяньнямі гітлераўскай Нямеччыны ў 1938 годзе. Пасьля хвалі міжнароднай падтрымкі Зубава аднавілі на працы, аднак бяз права выкладаньня.
XS
SM
MD
LG