Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двух нарвэскіх палітыкаў, якія ехалі на чэмпіянат, высадзілі зь цягніка і адправілі дадому


Менскі вакзал

Менскі вакзал

Беларускія памежнікі забаранілі ўезд у краіну двум нарвэскім палітыкам. Паведамляецца, што Эміль Андрэ Эрстад і Лінэ Нордхаўг ехалі зь Літвы ў Беларусь, каб паглядзець гульню ў хакей 10 траўня ў Менску.

У Менску пачаўся чэмпіянат сьвету па хакеі.

Памежнікі спынілі двух нарвэжцаў пры перасячэньні мяжы і пасадзілі на цягнік, які ідзе назад у Вільню, заявіўшы, што яны ў сьпісе людзей, якім забаронены ўезд у Беларусь.

7 траўня, кіраўнік швэдзкай праваабарончай арганізацыі «Остгрупэн» Марцін Угла быў затрыманы па прыбыцьці ў аэрапорце Менску і яму таксама паведамілі, што яго імя ў сьпісе людзей, якім забаронены ўезд у Беларусь. Угла быў дэпартаваны на наступны дзень.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG