Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад новыя санкцыі супраць Расеі трапяць і крымскія фірмы


Пуцін выступае ў Крыме

Пуцін выступае ў Крыме

Краіны Эўразьвязу дамовіліся аб магчымым увядзеньні дадатковых санкцый у дачыненьні да Масквы за анэксію Расеяй Крыму.

Паводле інфармацыі крыніц агенцтва Reuters, да санкцыйнага сьпісу могуць дадаць імёны яшчэ прыкладна 15 чалавек, а таксама пяць кампаній, якія базуюцца ў Крыме. Канчатковае рашэньне можа быць прынята ў панядзелак на сустрэчы міністраў замежных спраў дзяржаў ЭЗ.

Адзначаецца, што гэта рашэньне будзе залежыць ад будучых выходных, на якія прарасейскія актывісты на ўсходзе Украіны заплянавалі правядзеньне рэфэрэндумаў аб самавызначэньні шэрагу рэгіёнаў.

Агенцтва ІТАР-ТАСС перадае, што пра магчымасьць новых эўрапейскіх санкцый гаварылася ў пятніцу ў Брусэлі на паседжаньні Камітэта ЭЗ на ўзроўні сталых прадстаўнікоў .

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG