Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецку сэпаратысты штурмавалі санаторый. Вайскоўцы здалі зброю


У Данецку больш за сотню ўзброеных баевікоў атачылі санаторый «Шахцёрскія зоры» ў Будзёнаўскім раёне гораду.

Экстрэмісты прыехалі сюды на «Камазах». На тэрыторыі санаторыя разьмяшчаюцца каля 120 салдатаў унутраных войскаў.

Паводле відавочцаў, узброеныя сэпаратысты працягваюць прыбываць. Чуваць аўтаматныя чэргі, паведамляюць «Новости Донбасса».

У некаторых з сэпаратыстаў гранатамёты, большасьць узброеныя стрэльбамі, ёсьць некалькі аўтаматаў Калашнікава. Яны падпалілі некалькі пакрышак.

Празь некалькі хвілін бою салдаты ўнутраных войскаў здалі зброю, пагрузіліся ў аўтобусы і зьехалі. Каля санаторыя была заўважаная «Волга» з расейскімі нумарамі (Маскоўская вобласьць).
XS
SM
MD
LG