Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты БХД перамаглі сьмецьце ў Курапатах


Больш за 20 актывістаў БХД разам зь дзецьмі 9 траўня прыбралі Курапаты.

Сабралі ў запаведным лесе сьмецьце, закапалі вогнішчы ды вывелі за агароджу з крыжоў некалькі кампаніяў, якія наладзілі ў Курапатах пікнікі з ужываньнем алькаголю.

Адметна, як паведамляе прэсавая служба БХД, што маладыя людзі рэагавалі на заўвагі спакойна і тлумачылі, што пра забарону расьпіваць у Курапатах алькаголь нідзе не пазначана.

Скончыўся суботнік у Курапатах малітвай у памяць аб забітых.




XS
SM
MD
LG