Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар унутраных справаў Украіны Арсені Авакаў паведаміў, што ў ходзе вайскова-міліцэйскай апэрацыі ў горадзе Марыюпалі ў Данецкай вобласьці было забіта каля 20 нападнікаў на гарадзкі аддзел міліцыі.

«Каля 20 тэрарыстаў зьнішчаныя, 4 ўзята ў палон. Значная частка нападнікаў, пакідаўшы зброю, зьнікла ў жылых кварталах гораду. Нашы страты – адзін забіты, 5 параненых. Удакладняюцца страты ў складзе ўзброеных сілаў. Будынак гарадзкога аддзелу ахоплены полымем» – напісаў Авакаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.


Паводле міністра, «група тэрарыстаў, каля 60 чалавек, узброеных аўтаматычнай зброяй, зьдзейсьніла напад на гарадзкі аддзел міліцыі. Была спроба захопу будынка, без якіх-небудзь папярэдніх патрабаваньняў. У будынку адбыўся бой, які ператварыўся ў поўнамаштабнае баявое сутыкненьне».

Авакаў падкрэсьліў, што пазыцыя ў адносінах да тэрарыстаў са зброяй будзе нязьменная і адна – агонь на паразу:


«Для тых, хто думае па-іншаму – дыялёг, дыскурс, палітычны кампраміс. Тым, хто прыйшоў са зброяй і страляе, хто захоплівае закладнікаў, катуе іх, рабуе людзей, прыкрываючыся рознымі лёзунгамі – адказ ўкраінскага дзяржавы будзе толькі адзін – зьнішчэньне».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG