Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 траўня: Адкрыцьцё аквапарку «Лебядзіны» ў Менску, 110 гадоў ад нараджэньня Сальвадора Далі


Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск, адкрыцьцё аквапарку «Лебядзіны».

Правядзеньне сэпаратыстамі ва ўсходніх абласьцях Украіны нелегітымных рэфэрэндумаў.

Баку, візыт у Азэрбайджан прэзыдэнта Францыі Франсуа Алянда.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1855 – заснаваны Віленскі музэй старажытнасьцяў.

1916 – Альберт Эйнштэйн упершыню публічна прадставіў сваю тэорыю адноснасьці.

1928 – у Нью-Ёрку пачалося рэгулярнае трансьляваньне тэлеперадач.

1955 – у Варшаве пачалася нарада васьмі краінаў сацыялістычнага блёку, якая завяршылася стварэньнем Варшаўскай дамовы.

1994 – у Тураве ўстаноўлены помнік Кірылу Тураўскаму.

2010 – у Вене прайшлі кансультацыі і грамадзкія слуханьні па справаздачы аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе будучай беларускай АЭС.

У гэты дзень нарадзіліся:

1586 – Соф’я Алелька-Радзівіл, асьветніца, прылічаная да беларускіх праваслаўных сьвятых.

1833 – Бэнэдыкт Дыбоўскі, беларускі заоляг, прыродазнаўца, лекар.

1883 – Янка Маўр, беларускі пісьменьнік.

1904 – Сальвадор Далі, гішпанскі мастак.

1947 – Раіса Баравікова, беларуская пісьменьніца, перакладчыца.

У гэты дзень памерлі:

1944 – Марат Казей, беларускі партызан. Казей загінуў ва ўзросьце 14 гадоў у баі з нацыстамі, падарваўшы сябе гранатай.

1953 – Гасан Канапацкі, беларускі дзяяч вайсковага і нацыянальнага руху.

1981 – Боб Марлі, ямайскі музыка і кампазытар.
ЦЫТАТА ДНЯ

Не імкніся ісьці ў нагу з часам, ад часу нікуды не падзенесься. Усе мы – што б ні вытваралі – нехаця сучасныя.

Сальвадор Далі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG