Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін прыбыў у акупаваны Крым


Уладзімер Пуцін на ранішнім парадзе ў Маскве
Уладзімер Пуцін на ранішнім парадзе ў Маскве
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін прыбыў у анэксаваны Расеяй Крым, дзе, як чакаецца, возьме ўдзел у сьвяточных мерапрыемствах у Севастопалі з нагоды 69-й гадавіны перамогі ў Другой сусьветнай вайне і 70-годзьдзя вызваленьня гораду ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пра гэта піша РИА Новости.

8 траўня прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк заявіў, што прысутнасьць прэзыдэнта Расеі Пуціна 9 траўня ў Крыме будзе расцэненая Кіевам як прысутнасьць замежнага прэзыдэнта на тэрыторыі Ўкраіны.

8 траўня міністар замежных спраў Нямеччыне Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў, што ўдзел расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна ў ваенным парадзе ў Крыме яшчэ больш ўскладніць цяперашнюю сытуацыю.

«Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель асабіста размаўляла з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным. Ён не даў адназначнага адказу, будзе ён удзельнічаць у ваенным парадзе ў Крыме ці не. Яго ўдзел у ваенным парадзе — гэта ня добра. Калі Пуцін усё ж будзе ў ім браць удзел, гэта яшчэ больш ўскладніць цяперашнюю сытуацыю», — адзначыў Штайнмаер.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG