Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трывожны Дзень Перамогі ва Ўкраіне: маршы, мітынгі, баі, Пуцін


Севастопаль сёньня.
Севастопаль сёньня.
Харкаў — У цэнтры Харкаву каля 5000 сэпаратыстаў правялі марш, прысьвечаны Дню Перамогі. Паводле УНІАН, да сэпаратыстаў далучылася група прыхільнікаў Камуністычнай партыі Ўкраіны.

Удзельнікі маршу скандавалі: «Фашызм ня пройдзе», «Дзякуй дзеду за перамогу», " Расея«, «Адэсу не прабачым», «Данбас, мы з табой». Яны таксама несьлі сьцягі СССР, Камуністычнай партыі Ўкраіны, грамадзкіх рухаў «Паўднёва-Усход» і «Рускі Усход», а таксама транспарант з надпісам: «Не фашызму і нацыяналізму». Наперадзе калёны актывісты несьлі 100-мэтровую георгіеўскую стужку.

Херсон — Людзі зь георгіеўскімі стужкамі спрабавалі перашкодзіць губэрнатару Юрыю Адарчэнку выступіць на мітынгу ў гонар Дня Перамогі. Калі Адарчэнка ў сваім выступе пачаў праводзіць паралелі паміж Другой сусьветнай вайной і цяперашнімі падзеямі ва Ўкраіне, частка прысутных на мітынгу прыхільнікаў Камуністычнай партыі Ўкраіны, якія прыйшлі з чырвонымі сьцягамі і георгіеўскімі стужкамі, пачалі шумець, сьвістаць і крычаць: «Ганьба!» і «Фашызм ня пройдзе!». Адарчэнку двойчы вырывалі з рукі мікрафон, паведамляе УНІАН.

Марыюпаль — У горадзе ідзе бой паміж урадавымі сіламі і сэпаратыстамі, якія захапілі будынак гарадзкога ўпраўленьня міліцыі. У горад была ўведзеная бранятэхніка.

Канстантынаўка (Данецкая вобласьць) — На блёк-пасту сэпаратысты застрэлілі праваслаўнага сьвятара. Украінскія вайскоўцы праводзяць у гэтым горадзе апэрацыю супраць тэрарыстаў, якія захапілі гарсавет, спрабавалі захапіць тэлевежу і пэрыядычна абстрэльваюць машыны, паведамляе сайт «Украінская праўда».

Севастопаль — Уладзімір Пуцін прыбыў у анэксаваны Расеяй Крыму, дзе, як чакаецца, возьме ўдзел у сьвяточных мерапрыемствах у Севастопалі з нагоды 69-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, перадае РІА «Навіны» .
Урачыстыя мерапрыемствы ў Севастопалі ўключаюць вайсковы парад, парад караблёў Чарнаморскага флёту РФ і дэманстрацыйны пралёт 70 самалётаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG