Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку ўкраінскі палітык і кандыдат у прэзыдэнты Алег Ляшко, упраўленьне ўнутраных спраў у Марыюпалі штурмавалі ўзброеныя тэрарысты.

«У нас – некалькі параненых, некаторыя цяжка. З боку тых, хто нападаў – трое забітых. Атаку спрабуем адбіць. Супраць нашых прафэсійна дзейнічаюць расейскія спэцназаўцы ГРУ».

Пазьней ён напісаў, што тэрарысты, прыблізна 30 чалавек, захапілі два паверхі памяшканьня УУС.

Паводле Ляшко, тэрарысты страляюць з аўтаматычнай зброі, выкарыстоўваюць гранаты.

Яшчэ пазьней ён дадаў: «Памяшканьне УУС Марыюпаля цалкам блякаванае па пэрымэтры нашымі войскамі і тэхнікай. Тэрарысты забарыкадаваліся ўнутры і адстрэльваюцца».
XS
SM
MD
LG