Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газета.Ru: Менская міліцыя не пусьціла расейскіх заўзятараў на сьвяткаваньне Дня Перамогі


У Менску на сьвяточнае шэсьце ў гонар сьвяткаваньня Дня Перамогі не пусьцілі хакейных заўзятараў, перадае gazeta.ru.

Расейскія фанаты плянавалі зладзіць марш падчас мерапрыемстваў 9 траўня. Аднак міліцыя перахоплівала групы заўзятараў яшчэ на падыходах да цэнтру гораду.

Як адзначае выданьне, асаблівасьцю афіцыйных мерапрыемстваў у горадзе стала практычна поўная адсутнасьць георгіеўскіх стужак ва ўдзельнікаў. Было заўважана ня больш за тры расейскія сьцягі.

У Менску 9 траўня пройдзе стартавы матч, у якім хакейная зборная Расеі згуляе са Швайцарыяй.

Чэмпіянат сьвету — даведка Свабоды
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG