Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Севастопалі чакаюць Пуціна. Яцанюк: «Гэта правакацыя»


Рэпэтыцыя ваеннага параду ў Сэвастопалі

Рэпэтыцыя ваеннага параду ў Сэвастопалі

9 траўня ў Севастопалі чакаюць зьяўленьня прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна. Сюды ён павінен прыляцець пасьля парада Перамогі ў Маскве.

Пуцін можа прыляцець на аэрадром Бельбек, які быў захоплены расейскімі спэцназаўцамі ў сакавіку, каб прыняць у Севастопалі парад караблёў Чарнаморскага флёту і паветраны парад расейскай авіяцыі.

Напярэдадні 9 траўня каля 40 баявых самалётаў, а таксама верталёты армейскай авіяцыі перабазавалі з тэрыторыі Расеі ў Крым, паведамляе ВВС.

Самалёты знаходзяцца на вайсковым аэрадроме Гвардзейскага Чарнаморскага флёту Расеі і на былых украінскіх аэрадромах, захопленых расейскімі войскамі.

На працягу некалькіх апошніх дзён расейскія лётчыкі дэманстравалі свае баявыя магчымасьці ў небе над Крымам і Чорным морам.

Паводле афіцыйнай інфармацыі камандаваньня, гэта была рэпэтыцыя паветранага параду, які севастопальцы змогуць убачыць пасьля абеду 9 траўня.

Яцанюк: прыезд Пуціна ў Крым на 9 траўня — правакацыя


Прыезд Уладзімера Пуціна ў Крым на 9 траўня — правакацыя, але Кіеў расцэньвае гэта як прысутнасьць замежнага прэзыдэнта на тэрыторыі Ўкраіны — пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк.

«Гэта робіцца з мэтай правакацыі. Але мы рэагуем так: гэта знаходжаньне замежнага прэзыдэнта на тэрыторыі ўкраінскай дзяржавы, бо Крым — гэта тэрыторыя Ўкраіны», — адзначыў Яцанюк.
XS
SM
MD
LG