Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кіеве гараць кабэлі тэлевежы


Кіеўская тэлевежа

Кіеўская тэлевежа

9 траўня ў Кіеве а 4:37 адбылося ўзгараньне кабэляў у тунэлях паміж Кіеўскай тэлевежай і памяшканьнем Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Ўкраіны.

Пра пажар паведаміла Дзяржаўная служба па надзвычайных сытуацыях.

Паводле агенцтва УНІАН, загарэлася не сама тэлевежа, а кабэлі ў тунэлях паміж тэлецэнтрам і тэлевежай.

Пажарная тэхніка прыбыла на месца здарэньня, аднак прыступіць да тушэньня пажару ратавальнікі ня могуць, паколькі кабэлі знаходзяцца пад высокай напругай. Паводле словаў прадстаўніка ведамства, у выпадку адключэньня кабэляў можа быць адключана вяшчаньне тэлеканалаў.

8 траўня байцы Нацыянальнай гвардыі ўзялі пад ахову сталічную тэлевежу, паколькі асьцерагаліся правакацыяў.

У сетках пішуць, што быў учынены падрыў калодзежа тунэля, па якім пракладзеныя кабелі.

Вяшчаньне шэрагу тэлеканалаў спыненае.
XS
SM
MD
LG