Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэрлюсконі пачынае працу ў доме састарэлых


Сыльвіё Бэрлюсконі

Сыльвіё Бэрлюсконі

Былы прэм’ер Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі прыступіць да выкананьня грамадзкіх работ у якасьці памочніка ў міланскім доме састарэлых.

Раней судзейская камісія адмысловага трыбуналу ў Мілане прысудзіла яго да году працаў у доме для састарэлых, прызнаўшы вінаватым ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў кампаніі Mediaset.

Паводле рашэньня суду, Бэрлюсконі будзе працаваць у доме састарэлых мінімум па чатыры гадзіны на дзень цягам году.

Турэмнага зьняволеньня Бэрлюсконі змог пазьбегнуць з-за сталага ўзросту, яму цяпер 77 гадоў, адзначае BBC.

Сыльвіё Бэрлюсконі наведваў Беларусь у 2009-м годзе, а таксама сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам у Рыме. Сыльвіё Бэрлюсконі і Аляксандар Лукашэнка, Менск, 2009 год

Сыльвіё Бэрлюсконі і Аляксандар Лукашэнка, Менск, 2009 год

XS
SM
MD
LG