Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яцанюк не давярае заявам Пуціна і чакае правакацыяў на 9 траўня


Арсень Яцанюк
Арсень Яцанюк

Прэм’ер-міністар Украіны Арсень Яцанюк лічыць заявы прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна што да Ўкраіны падазронымі і чакае новых правакацыў з боку Масквы.

«Заява Ўладзімера Пуціна выклікала дрэннае прадчуваньне. Яны кажуць адно, а робяць іншае. Пасьля гэтай заявы я зьвярнуўся да праваахоўнікаў з патрабаваньнем узмацьніць захады бясьпекі на 9 траўня», — заявіў Яцанюк

Прэм’ер лічыць, што сэпартысты з дапамогай Расеі рыхтуюць дывэрсіі і правакацыі ва Ўкраіне на час сьвятаў.

«Яны зацікаўленыя ў тым, каб „зрабіць ўклад у стабільнасьць Украіны“. Яны гэты ўклад робяць штодня: фінансуюць тэрарыстаў, займаюцца антыўкраінскай прапагандай... І пасьля такіх мірных заяваў пра тое, што яны зацікаўлены ў дээскаляцыі сытуацыі ва Ўкраіне, нешта адбудзецца ва Ўкраіне. Яны скажуць: мы ж падтрымліваем мір і стабільнасьць ва Ўкраіне, але гэта ж украінская ўлада вінаватая ў невыкананьні жэнэўскіх дамоўленасьцяў і ў тым, што адбылася нейкая сутычка, якую яны сапраўды плянуюць на 9 траўня. Нават сумневаў няма ніякіх», — цытуе УНІАН інтэрвію Яцанюка «5 каналу».

У сераду прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заклікаў сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны адкласьці пляны па правядзеньні так званых «рэфэрэндумаў», заплянаваных на 11 мая гэтага году. Пуцін прапанаваў прарасейскім сэпаратыстам правесьці «рэфэрэндумы» пазьней.

Уладзімер Пуцін назваў заплянаваныя ў Кіеве прэзыдэнцкія выбары рухам у правільным кірунку. Праўда, ён адзначыў, што такія выбары нічога ня вырашаць, калі ўсе грамадзяне Ўкраіны ня будуць разумець, як гарантаваць іх правы пасьля выбараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG