Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзел Пуціна ў парадзе ў Крыме ускладніць сытуацыю, — Штайнмаер


Удзел расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна ў ваенным парадзе ў Крыме яшчэ больш ўскладніць цяперашнюю сытуацыю.


Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер.

«Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель асабіста размаўляла з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным. Ён не даў адназначнага адказу, будзе ён удзельнічаць у ваенным парадзе ў Крыме ці не. Яго ўдзел у ваенным парадзе — гэта не добра. Калі Пуцін усё ж будзе ў ім браць удзел, гэта яшчэ больш ўскладніць цяперашнюю сытуацыю», — адзначыў Штайнмаер.

Паводле расейскіх СМІ, 9 траўня Пуцін наведае Сэвастопаль, дзе базуецца Чарнаморскі флёт Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG