Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 9 траўня: Дзень Перамогі, адкрыцьцё ў Менску чэмпіянату сьвету па хакеі


Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

9 траўня – у Беларусі і іншых краінах былога СССР адзначаецца Дзень Перамогі. 9 траўня 1945 году на жаданьне Сталіна Акт капітуляцыі Нямеччыны ў Другой сусьветнай вайне быў паўторна падпісаны ў Бэрліне з удзелам прадстаўнікоў Савецкага Саюзу. З гэтай прычыны Дзень перамогі ў краінах савецкага блёку адзначаўся менавіта 9 траўня, а ня днём раней, як у астатнім сьвеце.

Грамадзянскае шэсьце ў сталіцы вэтэранаў, жыхароў Менску, прадстаўнікоў улады, у тым ліку і Аляксандра Лукашэнкі да плошчы Перамогі. Час правядзеньня – з 10 да 11 гадзінаў.

У Менску адбудуцца канцэрты і масавыя гуляньні, прысьвечаныя Дню Перамогі.

У спартовым комплексе «Менск-Арэна» адбудзецца цырымонія адкрыцьця чэмпіянату сьвету па хакеі. Пачатак у 19.30.

Сёньня адбудуцца матчы чэмпіянату: СК «Чыжоўка-Арэна»: Францыя – Канада (16.45) і Славакія – Чэхія (20.45) , СК «Менск-Арэна»: Швэйцарыя – Расея (16.45) і Беларусь – ЗША (20.45).

Севастопаль, чакаецца візыт прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў Крым.

Тыраспаль, віцэ-прэм'ер Расеі Дзьмітры Рагозін наведвае непрызнанае Прыднястроўе.

Талін, візыт генэральнага сакратара НАТО Андэрса Фога Расмунсэна ў Эстонію.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1945 – скончылася Другая сусьветная вайна ў Эўропе.

1950 – Дзень Эўропы, устаноўлены на памяць «дэклярацыі Шумана», якую 9 траўня 1950 году агучыў францускі міністар замежных справаў Робэрт Шуман, заклікаючы да шчыльнай эўрапейскай інтэграцыі.

1953 – у Менску выйшаў першы нумар літаратурнага часопіса «Маладосьць».

1994 – Нэльсан Мандэла стаў пешым чарнаскурым прэзыдэнтам Паўднёвай Афрыкі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1866 – Леў Бакст, ураджэнец Горадні, парыскі жывапісец і графік, тэатральны мастак.

1883 – Хасэ Артэга-і-Гасэт, гішпанскі філёзаф.

1892 – Міхаіл Мялешка, беларускі гісторык, этнограф, пісьменьнік, публіцыст.

1924 – Булат Акуджава, расейскі бард, паэт, пісьменьнік.

1929 – Людвіг Асецкі, беларускі графік.

1955 – Уладзімер Емяльянчык, беларускі гісторык, выкладчык, паэт.

У гэты дзень памерлі:

1794 – Юзэф Казімер Касакоўскі, рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай.

1805 – Фрыдрых Шылер, нямецкі паэт і драматург.

1891 – Адам Станіслаў Красінскі, віленскі біскуп, прапаведнік, філёляг, паэт, перакладчык.
ЦЫТАТА ДНЯ

Дурань горш за злыдня, бо злыдзень хоць час ад часу робіць перапынак.

Хасэ Артэга-і-Гасэт
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG