Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Роды падчас чэмпіянату. Эфір з Аленай Ціхановіч ад 18:00


З дня на дзень мае нарадзіцца дзіця ў сям’і Валянціны і Ўладзя Яроменкаў. Будучы бацька хаваецца. Будучая маці ня ведае, да чаго рыхтавацца – да родаў ці арышту мужа.

Зь віцебскай турмы вызвалілі Андрэя Гайдукова. Ён адбыў паўтара года турмы, быў абвінавачаны ў спробе ўсталяваць сувязі з замежнай выведкай. Слухайце першае інтэрвію Радыё Свабода.

«Мы будзем побач плячо да пляча». Чым можна патлумачыць новыя прарасейскія заявы Аляксандра Лукашэнкі ў Маскве? У бліц-аналізе Свабоды.

Як выглядаюць сёньня пахаваньні салдат вэрмахту ў Беларусі. Рэпартаж зь вёскі Шчаткава пад Бабруйскам.

Чаму пераможаная Нямеччына жыве лепш, чым краіны былога СССР, які перамог у вайне? Апытаньне ў Гомелі.

Вы можаце адказваць на гэтае пытаньне ў эфіры.

Тэлефон Вэлком 651 42 04.
  • 16x9 Image

    Алена Ціхановіч

    Родам з Койданава, ці Дзяржынску. У раньнія 90-я пачала супрацоўніць са «Свабодай», вэтэраны якой абралі яе пазьней «голасам радыё».

XS
SM
MD
LG