Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Данеччыне спалілі актывіста Эўрамайдану


У сяле Шантрыголава Красналіманскага раёну Данецкай вобласьці знойдзена цела актывіста, фэрмэра Валерыя Сала.

Яго машыну ў цэнтры вёскі спынілі ўзброеныя баевікі, Валерыя прымусілі выйсьці і зьбілі.

Пасьля гэтага яго непрытомнага пагрузілі ў багажнік ягонай жа машыны і павезьлі ў невядомым кірунку.

8 траўня спаленую машыну зь целам Валерыя знайшлі ў Грэкаўскім лесе ў Луганскай вобласьці міліцыянты з Харкаўшчыны, паведамляюць «Новости Донбасса».

Сала быў актывістам Эўрамайдану і выступаў за адзінства Ўкраіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG