Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада ЭЗ разгледзіць санкцыі супраць крымскіх кампаніяў


Рада Эўразьвязу на ўзроўні міністраў замежных спраў 28 краін-сяброў ЭЗ разгледзіць пытаньне санкцыяў супраць кампаніяў, якія разьмешчаны ў анэксаваным Расеяй Крыме.

Падстава для гэтага — у экспрапрыяцыі ўкраінскай уласнасьці.

Пра гэта заявіў журналістам эўрапейскі дыплямат, перадае УНІАН.

«У Крыме было шмат уласнасьці, якая належала Ўкраіне. Мела месца экспрапрыяцыя і канфіскацыя, і гэта зьяўляецца падставай для санкцыяў», — сказаў дыплямат.

«Гаворка ідзе пра замарожваньне актываў кампаніяў, і гэта будзе мець наступствы для тых, хто захоча мець дзелавыя сувязі з кампаніямі, разьмешчанымі ў Крыме», — дадаў ён.

Рада ЭЗ на ўзроўні міністраў замежных спраў зьбярэцца 12 траўня на пасяджэньне пад старшынствам вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па зьнешняй палітыцы і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан і разгледзіць сытуацыю ва Ўкраіне.

Краіны ЭЗ прынялі папярэдняе пагадненьне аб пашырэньні законных крытэраў для ўвядзеньня санкцыяў супраць кампаніяў і асобаў з мэтай ціску на Расею.

Пра гэта паведамілі дыпляматы, перадае Reuters.

ЭЗ ужо замарозіў актывы 48 грамадзян Расеі і Ўкраіны і забараніў ім уезд на сваю тэрыторыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG