Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад чэмпіянатам — суды, арышты, папярэджаньні


Суд Маскоўскага раёну Менску абвінаваціў актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Сяргей Мацкойця ў дробным хуліганстве і непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі.

Актывіста арыштавалі на 20 сутак. Супрацоўнікі міліцыі забралі яго з дому і адвезьлі ў пастарунак.

У судзе Заводзкага раёна Зьміцеру Паліенку далі 10 сутак арышту, ён абвясьціў галадоўку, паведамляюць праваабаронцы.

У судзе Фрунзенскага раёну Менску разглядалі адміністрацыйныя справы супраць сацыяльных актывістаў Настасьсі Кухто і Аляксандра Арлова. Настасьсі прысудзілі 17 сутак арышту, а Аляксандру — 20.

Суд Першамайскага раёну Менску асудзіў актывіста кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Леаніда Кулакова, якога затрымалі 7 траўня, на 10 сутак арышту.

Таксама ў Менску затрыманы сябра нацыянал-бальшавісцкага руху Зьміцер Паліенка, актывіст «Маладога фронту» са Слоніма Зьміцер Юшкевіч, а таксама Ўладзімер Запасаў.

Суд Заводзкага раёну Менску асудзіў Уладзіміра Запасава на 15 сутак арышту.

8 траўня сустаршыню аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец быў выкліканы ў крымінальна-выканаўчую інспэкцыю Фрунзенскага раёну Менску. Палітыку вынесьлі афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчальнасьці супрацьпраўных дзеяньняў.

У Савецкі РАУС Менску выклікалі сустаршыню аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Віталя Рымашэўскага.

Міліцыя шукае таксама актывіста «Zмены» Ягора Віняцкага.

Сяргею Казакову патэлефанавалі зь міліцыі і папрасілі прынесьці характарыстыку зь месца працы. Цяпер яго тэлефон не адказвае.

Актывісты не выключаюць, што перасьлед зьвязаны з падрыхтоўкай да чэмпіянату сьвету па хакеі.
XS
SM
MD
LG