Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны сакратар НАТО – пра трэцюю сусьветную вайну


Андэрс Фог Расмусэн
Андэрс Фог Расмусэн
Альянс НАТО не чакае пачатку новай сусьветнай вайны з-за цяперашняга канфлікту ва Ўкраіне, аднак агрэсіўная палітыка Расейскай Фэдэрацыі павінна спыніць працэс дэмілітарызацыі ў краінах альянсу – пра гэта сёньня заявіў генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн у інтэрвію польскаму тэлеканалу TVN24 Biznes i Świat.

На пытаньне, ці можа сытуацыя ва Ўкраіне справакаваць сусьветную вайну, як гэта было пасьля рэгіянальнага канфлікту Аўстрыі і Сэрбіі ў 1914 годзе, Андэрс Расмусэн адказаў: «Не, гэта дзьве абсалютна дыямэтральна супрацьлеглыя справы».

«Тое, што мы бачым, – гэта спробы Расеі перамаляваць мапы бясьпекі Эўропы. Гэта ўпершыню пасьля Другой сусьветнай вайны, калі краіна сілай забірае тэрыторыю іншай краіны», – адзначыў ён.

Генэральны сакратар НАТО адзначыў, што Расейская Фэдэрацыя ў апошнія гады працягвала нарошчваць сваю вайсковую магутнасьць у той час, як заходнія дзяржавы памяншаюць выдаткі на ўзбраеньне.

«Апошнія гады мы бачылі значнае памяншэньне абаронных бюджэтаў некаторымі краінамі-чальцамі альянсу. Некаторыя зь іх паменшылі выдаткі на абарону больш чым на 40%, у той час, як Расея павялічыла на 30%. Мы ня можам далей раззбройвацца ў той момант, калі Расея ўзбройваецца і размахвае шабляй каля нашых межаў» – сказаў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG