Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марш Незалежнасьці ў Менску не дазволілі


Марш за незалежнасьць у траўні 2009-га
Марш за незалежнасьць у траўні 2009-га

Арганізатары заяўляюць, што будуць падаваць заяўку яшчэ раз.

Менскія ўлады адмовілі заяўнікам, якія хацелі правесьці ў цэнтры гораду 14 траўня Марш Незалежнасьці.

Намесьнік старшыні Менскага гарвыканкаму Ігар Карпенка ў сваім лісьце спасылаецца на артыкул 8 закону «Аб масавых мерапрыемствах», згодна зь якім да атрыманьня дазволу на правядзеньне масавага мерапрыемства яго арганізатары ня маюць права паведамляць у сродках масавай інфармацыі і інтэрнэце пра дату, месца і час яго правядзеньня.

Як паведаміла прэсавая служба руху «За свабоду», ініцыятары Маршу маюць намер падаць новую заяўку — на іншую дату, якая ў свой час была галоўным дзяржаўным сьвятам.

«Мэта правядзеньня Маршу Незалежнасьці — публічнае выказваньне падтрымкі ідэі мацаваньня незалежнасьці Беларусі і канстытуцыйнага палажэньня пра нэўтралітэт.

Кансалідацыйны Марш Незалежнасьці мяркуецца правесьці пад нацыянальнымі і дзяржаўнымі сьцягамі — бел-чырвона-белымі і чырвона-зялёнымі», паведамляюць ініцыятары Маршу.

Яны зьвяртаюць увагу, што ў сёлетнім пасланьні парлямэнту Аляксандар Лукашэнка шмат казаў пра незалежнасьць Беларусі і пагрозы для яе:

«Але адна з пагрозаў палягае ў расколатасьці беларускага грамадзтва. Супрацьстаяць зьнешнім рызыкам без шырокай падтрымкі народу немагчыма. Падзеі ва Ўкраіне — яскравы сумны прыклад, калі крамлёўскі агрэсар выкарыстоўвае падзеленасьць грамадзтва. Гарантам абароны і ўмацаваньня незалежнасьці ёсьць не адна кіроўная асоба, а ўсе беларусы. Мы гатовыя падтрымліваць дзеяньні ў абарону незалежнасьці, а ня словы», — заяўляюць ініцыятары Маршу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG