Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адміністратар суполкі «Мая краіна Беларусь» выратаваўся праз вакно


Сяргей Бяспалаў

Сяргей Бяспалаў

Сяргей Бяспалаў цяпер знаходзіцца ў бясьпечным месцы, яго бацькі і дзяўчына дапытаныя ў РУУС Фрунзенскага раёна Менска. Пра гэта паведаміў сябар Сяргея.

Адміністратар адной з найбуйнейшых суполак у сацыяльнай сетцы «Ўкантакце» «Мая краіна Беларусь» Сяргей Бяспалаў учора а 16-й гадзіне паведаміў Радыё Свабода, што невядомыя асобы прыйшлі на кватэру, дзе ён знаходзіўся, грукалі ў дзьверы і патрабавалі, каб выйшаў ці патэлефанаваў ім. Спрабавалі зьвязацца таксама са сваякамі.

А 19-й трое чалавек у цывільным прыйшлі паўторна, у гэты ж час у кватэры адключылі электрычнасьць.

Каля 22-й невядомыя выламалі дзьверы кватэры. Сяргей выскачыў з вакна і здолеў зьбегчы. Цяпер ён знаходзіцца ў бясьпечным месцы.
XS
SM
MD
LG