Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон і НАТО абверглі заяву Пуціна пра адвод войскаў ад украінскіх межаў


Будынак Пэнтагона
Будынак Пэнтагона

Міністэрства абароны ЗША не пацьвярджае зьвесткі пра тое, што расейскія ваенныя нібыта адышлі ад мяжы з Украінай, пра што ўчора публічна заявіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін.

Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на прэсавага сакратара Пэнтагона палкоўніка Стыва Ўорэна:

«Мы ня бачым якіх-небудзь прыкметаў зьменаў у дысьлякацыі расейскіх войскаў, нягледзячы на тое, што мы даўно заклікаем Расею адвесьці свае войскі ад украінскай мяжы», — сказаў ён, дадаўшы, што адвод расейскіх войскаў ня мог бы застацца незаўважаным для Пэнтагона.

НАТО таксама не пацьвярджае інфармацыю пра тое, што расейскія войскі былі адведзеныя ад мяжы з Украінай.

7 траўня прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў журналістам, што расейскія войскі адведзеныя ад мяжы з Украінай і знаходзяцца на палігонах, дзе праходзяць вучэньні. Пуцін таксама папрасіў сэпаратыстаў у Данбасе перанесьці дату нелегітымнага рэфэрэндуму аб незалежнасьці, які заплянаваны імі на 11 траўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG