Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турчынаў: З узброеным злачынцамі перамоваў ня будзе


Аляксандар Турчынаў
Аляксандар Турчынаў

Старшыня Вярхоўнай Рады, выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандар Турчынаў паабяцаў амністыю тым, хто складзе зброю, за выключэньнем асоб, якія ўчынілі злачынствы.

Украінская ўлада гатовая весьці дыялёг з прадстаўнікамі мясцовага самакіраваньня, з грамадзкім актывістамі і прадпрымальнікамі Данецкай і Луганскай абласьцей, але не з «узброеным злачынцамі, на руках у якіх чалавечая кроў», заявіў старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Аляксандар Турчынаў:

«Украінская ўлада ніколі не праводзіла карных апэрацый на Ўсходзе краіны. Сілавыя структуры абараняюць жыцьцё і здароўе грамадзян у межах антытэрарыстычнай апэрацыі, якая праводзіцца супраць тэрарыстаў, дывэрсантаў і іншых злачынцаў, якія забіваюць, катуюць, выкрадаюць нашых грамадзян», — гэтак пракамэнтаваў Турчынаў апошнія заявы прэзыдэнта Расеі Пуціна.

Паводле Турчынава, мэта ўлады — забясьпечыць стабільнасьць і эканамічнае разьвіцьцё дэмакратычнай незалежнай Украіны, «мір, спакой і бясьпеку украінцаў»:

«Мы павінны абараніць тэрытарыяльную цэласнасьць краіны і вызваліць часова акупаваныя тэрыторыі».

Турчынаў заявіў, што ўкраінская ўлада гатовая да дыялёгу па канкрэтных пытаньнях разьвіцьця адзінай Украіны:

«Мы гатовыя абмяркоўваць гэтыя пытаньні з прадстаўнікамі мясцовага самакіраваньня, з грамадзкім актывістамі і прадпрымальнікамі Данецкай і Луганскай абласьцей, аднак з узброеным злачынцамі, на руках у якіх чалавечая кроў, цывілізаваныя дзяржавы гутарак не вядуць. Згодна з законам іх абясшкоджваюць».

Турчынаў адзначыў, што ў абвешчаную для жыхароў усходніх рэгіёнаў амністыю трапяць толькі тыя, «хто добраахвотна складзе зброю і вызваліць памяшканьні, і хто не датычны да забойстваў ды іншых цяжкіх злачынстваў», — паведамляе прэсавая служба Вярхоўнай Рады Ўкраіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG