Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шушкевіч: Ніводная нацыя не выклікае такога захапленьня, як украінцы


Станіслаў Шушкевіч
Станіслаў Шушкевіч

Украінцы, якія перажываюць сёньня вялікія цяжкасьці, выклікаюць «велізарнае захапленьне» ў першага кіраўніка незалежнай Беларусі.

Пра гэта Станіслаў Шушкевіч заявіў падчас прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве, перадае Gazeta.ua.

«Ніводная нацыя не выклікае такога захапленьня ў барацьбе за сваю нацыянальную сьвядомасьць, за сваю родную краіну, за тое, каб яна была годнай краінай. І ніводная краіна сёньня не адчувае такіх цяжкасьцяў», — сказаў Шушкевіч.

Паводле словаў палітыка, ён прыехаў у «годную краіну годных людзей».

«Я ў захапленьні ад вашай нацыі. І мне сорамна, што мы ня можам дзейнічаць такім жа чынам, прыстойным і годным, патрыятычным, як дзейнічаеце вы», — падкрэсьліў першы кіраўнік Беларусі.

Станіслаў Шушкевіч таксама назваў Расею «нахабным суседам» Украіны. Паводле яго слоў, Беларусі і Ўкраіне перашкаджаюць будаваць прававую дэмакратычную дзяржаву.

«Але ў вашым выпадку нахабства суседа і яго вышэйшых кіраўнікоў дасягнула такога ўзроўню, што нармальны чалавек, кім бы ён ні быў, ня можа гэта цярпець», — сказаў Станіслаў Шушкевіч.

Ён таксама абвінаваціў расейскія СМІ ў прапагандзе:

«Мы супраць гэтага і спадзяёмся, што людзі нас падтрымаюць ва ўсім сьвеце», — заявіў Шушкевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG