Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША прыняў рашэньне зьняць гандлёвыя льготы з Расеі


Барак Абама

Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сёньня паведаміў амэрыканскаму кангрэсу пра свой намер адклікаць гандлёвыя льготы, якія існуюць для Расеі ў рамках Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцыяў. Пра гэта паведаміла прэс-служба Белага дому.

Рашэньне тлумачыцца тым, што Расея зьяўляецца дастаткова эканамічна разьвітай і ёй больш не патрабуюцца прэфэрэнцыі, якія існуюць для менш разьвітых краін.

Пасьля таго, як здымуцца льготы, амэрыканскі імпарт тавараў з Расеі ў ЗША будзе абкладацца звычайнымі, а не прэфэрэнцыйнай стаўкамі пошлін.
XS
SM
MD
LG