Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст выскачыў праз вакно, уцякаючы ад спэцслужбаў


Сяргей Бяспалаў

Сяргей Бяспалаў

Адміністратара суполкі «Мая краіна Беларусь» Сяргея Бяспалава шукаюць людзі ў цывільным.

Сяргей Бяспалаў паведаміў Свабодзе, што а 16-ай гадзіне невядомыя асобы прыйшлі на кватэру, дзе ён знаходзіўся, грукалі ў дзьверы і патрабавалі, каб выйшаў ці патэлефанаваў ім. Спрабавалі зьвязацца таксама са сваякамі.

А 19-ай трое чалавек у цывільным прыйшлі паўторна і цяпер, верагодна, чакаюць каля дома. У гэты час у кватэры адключылі электрычнасьць.

Вечарам міліцыянты ўсё ж выламалі дзьверы, Сяргей выскачыў праз вакно. У РУУС даставілі трох сваякоў, якія знаходзіліся ў кватэры. Сяргей паведаміў, што знаходзіцца ў бясьпечным месцы.

Сяргей Бяспалаў — адміністратар адной з найбуйнейшых суполак у сацыяльнай сетцы вКонтакте «Мая краіна Беларусь»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG