Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Георгіеўскіх стужак раздаваць ня будуць з прычыны становішча ва Ўкраіне


У краме «Эўраопт» у Менску паведамілі, што так званыя георгіеўскія стужкі раздавацца ня будуць.

«У нас георгіеўскія стужкі выдавацца ня будуць. Прыйшло вышэйшае кіраўніцтва і сказала, што георгіеўскія стужкі выдавацца ня будуць. У сувязі са становішчам ва Ўкраіне».

Таксама ў краме паведамілі, што на форменным адзеньні прадаўцоў няма георгіеўскіх стужак.

«Спачатку быў ліст, што будуць раздаваць георгіеўскія стужкі, і рэклямны аддзел надрукаваў плякаты. А цяпер прыйшло вышэйстаячае кіраўніцтва і сказала, што георгіеўскія стужкі раздавацца ня будуць. І на супрацоўніках стужак няма».

Сёньня раніцай на адзеньні ў касірак гіпэрмаркета «Эўраопт» (вуліца Мантажнікаў, 2) спачатку былі георгіеўскія стужкі, а потым іх зьнялі.

З сайту сеткі крамаў «Эўраопт» зьнікла інфармацыя пра раздачу георгіеўскіх стужак, якую плянавалася ладзіць з 7 па 9 траўня каля некаторых крамаў у Менску, Віцебску, Гомелі, Гародні і Берасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG