Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін заклікаў перанесьці рэфэрэндумы сэпаратыстаў


Уладзімер Пуцін, архіўнае фота

Уладзімер Пуцін, архіўнае фота

Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін заклікаў сэпаратыстаў ва Ўсходняй Украіне адкласьці пляны па правядзеньні рэфэрэндумаў па пытаньні пра самавызначэньне, заплянаваны 11 траўня.

Выступаючы пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Швайцарыі Дыдзье Булгхалтэрам, чыя краіна ў цяперашні час старшынюе ў АБСЭ, Пуцін заклікаў прарасейскіх сэпаратыстаў правесьці свае рэфэрэндумы ў больш позьні тэрмін.

У той жа час Пуцін заклікаў улады ў Кіеве неадкладна спыніць апэрацыі ва Ўсходняй Украіне, накіраваныя на вяртаньне кантролю над некалькімі гарадамі і паселішчамі, якія цяпер знаходзяцца пад уплывам сэпаратыстаў.

Пуцін таксама адзначыў , што заплянаваныя прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне, прызначаныя на 25 траўня, не дапамогуць вырашыць праблемы гэтай краіны, і абвінаваціў «арганізатараў лютаўскага перавароту» у тым, што сытуацыя ў іх краіне выходзіць з-пад кантролю.

Пуцін заявіў, што падыход Расеі да вырашэньня канфлікту ва Ўкраіне і падыход АБСЭ «ў значнай ступені» супадаюць.
XS
SM
MD
LG