Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці пераможа хакей на хакейным чэмпіянаце?


9 траўня ў Менску стартуе чэмпіянат сьвету ў хакеі на лёдзе.

Ці будзе ён са спартыўнага гледзішча паўнавартасным сусьветным турнірам? Чаму ў складзе бальшыні зборных камандаў вядучых хакейных дзяржаваў няма наймацнейшых гульцоў: ці гэта традыцыйна для алімпійскага году, або — ціхі байкот спаборніцтваў у «апошняй дыктатуры Эўропы»? Ці аб’ектыўнымі адносна сапраўдных сілаў будуць занятыя камандамі месцы?

Каманды якіх краінаў будуць весьці рэй на турніры? Ці возьмуць расейцы рэванш за правал на хатніх Алімпійскіх гульнях?

Якія шанцы ў каманды Беларусі, якая будзе гуляць у максымальна моцным сваім складзе? Ці выканае яна пастаўленую перад ёй задачу трапіць у чвэрцьфінал, ці зойме звыклае для апошніх гадоў 14 месца, ці ўвогуле пакіне вышэйшы дывізіён?


Чаму яшчэ некалькі гадоў таму беларусы лёгка перамагалі Данію, Італію, Нарвэгію, Францыю, на роўных гулялі з швэйцарцамі і немцамі, а цяпер церпяць амаль суцэльныя паразы? Ці гэта Беларусь здала, ці ў тых краінах павысіўся ўзровень хакею? Калі ўзровень беларускага хакею падупаў, то ў чым прычыны?

У дыскусіі бяруць удзел пісьменьнік, палітык, хакейны заўзятар зь вялікім стажам Лявон Баршчэўскі і аглядальнік Радыё Свабода Віталь Цыганкоў.

Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

XS
SM
MD
LG