Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працяглыя баі ў Славянску


Архіўнае фота
Архіўнае фота

У Славянску працягваюцца баі паміж украінскімі вайскоўцамі і сэпаратыстамі. Страты вайскоўцаў за сёньня: чацьвёра забітых і 22 параненыя.

Інтэрфакс цытуе прадстаўніка штабу сэпаратыстаў, які заявіў, што яны спрабуюць вярнуць кантроль над некалькімі блёк-пастамі і тэлевежай у прыгарадзе Славянску.

Каардынатар камітэту патрыятычных сілаў Данбасу Сяргей Гармаш паведаміў у твітэры, што сёньня ў Славянску загінулі чацьвёра ўкраінскіх вайскоўцаў, яшчэ 22 чалавекі параненыя, перадае espreso.tv.

Сярод жыхароў Славянску распаўсюджваецца інфармацыя пра тое, што пад адміністрацыйныя будынкі гораду пачалі закладаць выбухоўку.

Цяпер вядома, што вялікая колькасьць выбухоўкі завозіцца ў будынкі СБУ, пракуратуры, міліцыі, а таксама ў гарвыканкам.

Паводле мясцовых жыхароў, сэпаратысты гавораць паміж сабой, што як толькі сілавікі пачнуць чарговы наступ, адміністрацыйныя будынкі ў горадзе будуць падарваныя.

На думку мясцовых жыхароў, гэта робіцца для таго, каб пасьля абвінаваціць у выбухах украінскую ўладу — як гэта было ў Абхазіі, паведамляе афіцыйны сайт МУС Украіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG