Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пажар на «Аліварыі»

абноўлена

На тэрыторыі менскага бровару «Аліварыя» пажар.

Пра гэта «Свабодзе» паведамілі сьведкі. У адміністрацыі заводу пацьвердзілі, што ідзе змаганьне з пажарам:

«Гарыць ЦКТ (цыліндра-канічны танк, вялізная ёмістасьць для вытворчасьці піва — рэд.). Да нас прыехала 6 пажарных машын. Прабачце, больш нічога паведаміць ня можам», — сказалі ў прыёмнай прадпрыемства.

Сьведкі кажуць пра вялікі слуп чорнага дыму над заводам. Ці ёсьць пацярпелыя, высьвятляецца.

«Адбылося ўзгараньне адной з ёмістасьцяў, у якіх захоўваецца вада. Адбылося гэта з-за таго, што там праходзілі зварачныя работы», — расказаў памочнік начальніка Менскага гарадзкога ўпраўленьня МНС Віталь Дэмбоўскі на месцы здарэньня.
Віталь Дэмбоўскі
Віталь Дэмбоўскі

Пажар быў патушаны за паўгадзіны. Пацярпелых няма. Тэхналягічны працэс на заводзе не спыняўся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG