Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марыюпаль вярнулі пад кантроль украінскай улады


Цягам мінулай ночы горад Марыюпаль Данецкай вобласьці быў вызвалены ад прадстаўнікоў самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі».

Раніцай над гарсаветам зноў усталяваны ўкраінскі сьцяг. Праўкраінскія актывісты, сярод якіх выкладчыкі мясцовых ВНУ, разьбіралі барыкады.

Каля будынку знаходзіцца некалькі машын міліцыі, ходзяць сілавікі з аўтаматамі.

Ноччу сэпаратысты перакрывалі вуліцы шынамі і тралейбусамі, адзін зь якіх згарэў.

У баі пад Марыюпалем быў затрыманы самазваны «міністар абароны» ДНР Ігар Какідзянаў.

Марыюпаль — горад у Данецкай вобласьці на беразе Азоўскага мора. Тут жыве больш за 450 тысяч чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG