Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Украіны: У Славянску сепаратысты мінуюць будынкі


У адміністрацыйныя будынкі Славянску, захопленыя сэпаратыстамі, завозіцца вялікая колькасць выбухоўкі. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.

«На дадзены момант вядома пра тое, што вялікая колькасць выбухоўкі завозіцца ў будынак Службы бясьпекі Украіны, пракуратуры, міліцыі, а таксама ў гарвыканкам», — сказана ў паведамленьні.

Інфармацыя пра тое, што прарасейскія тэрарысты ўначы пачалі закладаць выбухоўку ў адміністрацыйныя будынкі Славянску, цяпер распаўсюджваецца сярод мясцовых жыхароў.

Паводле мясцовых жыхароў, сэпаратысты абмяркоўваюць паміж сабой, што як толькі сілавікі пачнуць чарговы наступ, адміністрацыйныя будынкі ў горадзе будуць падарваныя.

На думку мясцовых жыхароў, гэта робіцца для таго, каб потым абвінаваціць у выбухах украінскую ўладу, паводле Абхазскага сцэнару.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG