Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбола Палякова арыштавалі на 10 сутак


Суд Заводзкага раёну

Суд Заводзкага раёну

Актывіста арганізацыйнага камітэту па стварэньні нацыянал-бальшавіцкай партыі Аляксандра Палякова прызналі вінаватым у дробным хуліганстве і арыштавалі на 10 сутак.

Ягоную справу разглядала судзьдзя Заводзкага раёну Някрасава.

Супраць Палякова сьведчылі трое ў цывільным.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў ягоны паплечнік Дзьмітры Паліенка.

Палякова затрымалі 6 траўня. Яго павінны былі судзіць у той самы дзень, аднак «нешта ня так было з пратаколам».

Паліенка не выключае, што затрыманьні і арышт зьвязаныя з блізкім чэмпіянатам сьвету па хакеі і зь нядаўняй акцыяй нацболаў супраць палітычна матываваных перасьледаў. Тады ля галоўнага ўваходу ў парк Чалюскінцаў зьявілася расьцяжка «Ўсіх не пасадзіш!»
XS
SM
MD
LG