Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рэфэрэндумам» у Данецку кіруюць з Масквы, — СБУ


Ukraine -- ballot referendum, Donetsk, 7May2014

Ukraine -- ballot referendum, Donetsk, 7May2014

Служба бясьпекі Ўкраіны выявіла маскоўскіх каардынатараў так званага рэфэрэндуму аб незалежнасьці «Данецкай народнай рэспублікі».

Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла пра «неабвержныя доказы падрыхтоўкі і каардынацыі расейскім бокам правядзеньня ва ўсходніх абласьцях Украіны так званага „рэфэрэндуму“ па стварэньні „Данецкай народнай рэспублікі“ з загадзя вядомымі вынікамі».

Пра гэта сьведчыць запіс размовы кіраўніка шавіністычнага руху «Рускае адзінства» Аляксандра Баркашова (Масква) зь лідэрам незарэгістраванай арганізацыі «Праваслаўны Данбас» Дзьмітрыем Байцовым (Данецк).

У размове Байцоў просіць падтрымкі расейскіх вайскоўцаў для пасьпяховага правядзеньня так званага рэфэрэндуму 11 траўня. Баркашоў прапануе сфальсыфікаваць вынікі апытаньня, «намаляваць 100% «за».

Размова адбывалася 5 траўня 2014 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG