Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НАТО хоча сталага разьмяшчэньня войскаў ва Ўсходняй Эўропе


Галоўнакамандуючагы ўзброенымі сіламі НАТО генэрала Філіпа Брыдлаў

Галоўнакамандуючагы ўзброенымі сіламі НАТО генэрала Філіпа Брыдлаў

НАТО разгледзіць пытаньне аб разьмяшчэньні сваіх войскаў ва Ўсходняй Эўропе на пастаяннай аснове ў сувязі з узмацненьнем напружанасьці паміж Расеяй і Ўкраінай.

Пра гэта паведамляе служба навінаў «Голасу Амэрыкі» са спасылкай на галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі НАТО генэрала Філіпа Брыдлаў.

У цяперашні час ва Ўсходняй Эўропе, у тым ліку ў краінах Балтыі, Польшчы і Румыніі, разьмешчаныя войскі НАТО, якія працуюць на аснове кароткатэрміновай ратацыі, але гэтая практыка павінна скончыцца да канца гэтага году.

Адказваючы на пытаньне, ці варта НАТО вывучыць магчымасьць пастаяннага разьмяшчэньня вайсковых кантынгентаў ва Ўсходняй Эўропе, генэрал Брыдлаў заявіў:

«Думаю, нам давядзецца разгледзець гэтае пытаньне. Мы вынесем яго на абмеркаваньне лідэраў нашых краін і паглядзім, да чаго гэта прывядзе».

Саміт лідэраў НАТО пройдзе ў Уэльсе ў пачатку верасьня.

Пры падрыхтоўцы да гэтага саміту ваенным камандзірам НАТО, міністрам абароны і міністрам замежных спраў давядзецца абмеркаваць «цяжкія пытаньні» пра тое, ці зьяўляецца прысутнасьць НАТО ў Эўропе адэкватным, паведаміў Брыдлаў.

«Нам трэба ацаніць нашу здольнасьць да рэагаваньня, боегатоўнасьць, разьмяшчэньне нашых сіл, каб мы маглі працаваць у гэтай новай парадыгме, якую нам прадэманстравалі ў Крыме, а зараз і каля ўсходніх межаў Украіны», — сказаў ён.
XS
SM
MD
LG