Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па 10 сутак атрымалі чацьвёра футбольных фанатаў


Акцыя фанатаў клюба "БАТЭ".

Акцыя фанатаў клюба "БАТЭ".

6 траўня раніцай у Менску былі затрыманыя чацьвёра фанатаў сталічнага футбольнага клюба «Партызан».

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Пасьля складаньня пратаколаў па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) іх адвезьлі ў суд Партызанскага раёна Менска.

Судзьдзя Юрый Гарбатоўскі пакараў арыштамі на 10 сутак усіх чатырох: Ільлю Палавіка, Сяргея Пазьняка, Кірылу Ермаловіча і Кірылу Клыкава.

Праваабаронцы адзначаюць, што фанаты «Партызана» трымаюцца антыфашысцкіх поглядаў і іх арышт хутчэй за ўсё зьвязаны з Чэмпіянатам сьвету па хакеі.
XS
SM
MD
LG